Кампосцеры ў гродзенскім транспарце плануюць замяніць на спецыяльнае абсталяванне — плаціць за праезд можна будзе банкаўскай карткай. Такі праект плануе рэалізаваць аўтобусны парк Гродна.
Набыць праязны можна будзе адразу ў транспарце
Да канца года плануюць выканаць тэхнічнае абгрунтаванне праекта, а пасля пачнуць закупляць прылады для счытвання картак. Таксама плануюць разгледзець магчымасць аплаты карткай праязных, паведаміў выданню «Перспектыва» намеснік дырэктара па перавозках гродзенскага аўтапарка Андрэй Эйсмант.
Для Грандзіч і Альшанкі перагледзяць маршруты і зробяць іх карацейшымі
Да 85-годдзя гродзенскага аўтобуснага парка таксама плануюць перагледзець маршрутную сетку. У першую чаргу змены чакаюцца на дарогах у мікрараёнах Грандзічы і Альшанка, якія імкліва забудоўваюцца. У планах, між іншым, зрабіць маршруты больш кароткімі.