Ігумення Гаўрыіла на форуме ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Гродзенскага Ражджаства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра
Настаяцельніца Гродзенскага Ражджаства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Гаўрыіла (Марыя Глухава) атрымала грамату ад Арміі Расіі. Ёй дзякуюць за дапамогу вайскоўцам батальёна РЭБ (падраздзяленне радыёэлектроннай барацьбы), які ўдзельнічае ў захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны.
Грамату ёй уручылі ў Расіі ў межах II Усерасійскага форума Сусветнага рускага народнага сабора ў Санкт-Пецярбургу, напісала прарасійская актывістка Вольга Бондарава ў сваім канале. Фота з мерапрыемства, у тым ліку з расійскімі вайскоўцамі, апублікаваў сайт гродзенскага манастыра. Праўда, пра грамату там не паведамілі.
Сусветны рускі народны сабор — арганізацыя, створаная ў 1993 г. пад эгідай Рускай праваслаўнай царквы, прапагандуе ідэі «рускага свету». Так, на форуме «Рускі свет» у ліпені 2024 г. у Крыму арганізацыя абмяркоўвала «механізмы палітычнага, навуковага і прававога прызнання і замацавання дактрыны трыадзінства рускага народа», «мэты СВА ў кантэксце супрацьстаяння Расіі і калектыўнага Захаду, нацысцкі характар кіеўскага рэжыму і вяртанне яе жыхароў у рускую цывілізацыйную прастору».
Форум у Пецярбургу праходзіў пад назвай «Фарміраванне нацыянальнай ідэі суверэннай Расіі». Гаўрыіла выступала там з расказам пра поспехі супрацоўніцтва дзяржавы і царквы ў Беларусі. Як прыклад яна прывяла рашэнне аб адкрыцці школ пры манастырах. Раней канал, звязаны з сілавікамі, паведамляў, што пры гродзенскім манастыры адкрыюць першы прытулак для дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. Магчымасць стварэння такіх дзіцячых дамоў пры манастырах Беларусі ў 2024 годзе замацавалі заканадаўча.
Вясной 2024 года прапагандыстка Ксенія Лебедзева прывезла салдатам расійскага боку на Данбас дапамогу, якую сабрала ігумення Гаўрыіла, і лісты ад «гродзенскіх дзяцей». Пры гэтым летась Гаўрыілу занеслі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці.
Чытайце таксама: У Гродне на Савецкай пройдзе праваслаўны фестываль. Яго арганізуе манастыр, які падтрымлівае вайну
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…