Навіны

Царкву ў Слоніме могуць пакараць за салатавыя сцены і залатыя «цыбуліны»

У Слоніме разглядаюць адміністрацыйную справу супраць прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы за парушэнні ці дзеянні, якія ствараюць пагрозу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сёлета Свята-Троіцкую царкву XVII стагоддзя пафарбавалі ў ярка-зялёны колер, а яшчэ раней усталявалі несувымерныя залатыя купалы-цыбуліны.

Пра адміністрацыйную справу стала вядома з адказу Слонімскага райвыканкама на зварот, які апублікаваў канал «Спадчына». Троіцкая царква з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння. У XVII стагоддзі такога колеру, у які пафарбавалі фасады будынка зараз, не магло быць праз адсутнасць тады ўстойлівых пігментаў, зазначаў канал раней. Апошнія гады Троіцкая царква была афарбаваная ў пастэльна-зялёны колер, а раней фасады былі проста пабеленыя. Дакладны арыгінальны колер помніка невядомы і можа быць вызначаны толькі праз фізіка-хімічныя даследаванні. Агулам зялёны колер на фасадах быў рэдкім да XX стагоддзя праз дарагавізну і непрактычнасць.

Купалы могуць выправіць на больш гістарычныя

У 2015 годзе прыход ужо прыцягвалі да адказнасці за адміністрацыйнае правапарушэнне пры будаўнічых працах. Тады на храме незаконна ўсталявалі несувымерна вялікія залатыя купалы-цыбуліны.

У 2020 годзе пад кіраўніцтвам Н. У. Голасавай пачалі навукова-даследчыя работы на аб’екце «Комплекс манастыра бернардзінцаў: касцёл (Троіцкая царква)». Іх прыпынілі праз адсутнасць грошай у прыходзе. У 2024 годзе навуковы кіраўнік працягне працу і распрацоўку навукова-абгрунтаваных рашэнняў для ўзгаднення замены купалоў з Міністэрствам культуры, удакладнілі ў адказе на зварот.

Чытайце таксама: У касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам. Гэта шкодзіць помніку

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025