Навіны

Архітэктурны праект, з-за якога знеслі ваенныя казармы ў Гродне, атрымаў узнагароду на міжнародным конкурсе

Праект жылога комплексу «Аляксандраўскі», які рэалізуецца на месцы знесеных царскіх казармаў у Гродне, атрымаў дыплом I ступені на міжнародным архітэктурным конкурсе МАСА. Ён прайшоў у Ерэване з 10 па 12 кастрычніка, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Забудоўшчык абяцаў, што захавае казармы

ЖК «Аляксандраўскі» ад брэсцкага забудоўшчыка «Палессежылбуд» адзначылі ў намінацыі «Архітэктурная спадчына».

Праект рэалізуецца ў рамках рэканструкцыі былых царскіх казармаў XIX стагоддзя на вуліцы Шчорса ў Гродне. Першапачаткова планавалася, што казармы рэканструююць пад сучасныя аб’екты, захаваўшы іх знешні выгляд.

Да вясны 2024 года будынкі былых ваенных казармаў захаваліся ў арыгінальным выглядзе і лічыліся аднымі са старэйшых ваенных гарадкоў на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на ​​гэта, іх усё роўна знеслі, аргументаваўшы тым, што яны знаходзіліся ў аварыйным стане і не падлягалі аднаўленню.

Па тэме: Ці можна было захаваць царскія казармы на Шчорса?

На месцы былых казармаў плануюць пабудаваць два шматкватэрныя дамы і аўтамабільныя стаянкі для жыхароў ЖК «Аляксандраўскі».

У конкурсе амаль няма ўдзельнікаў з еўрапейскіх краін

Конкурс «МАСА», дзе праект брэсцкага забудоўшчыка ўзяў гран-пры, ладзіцца з 2018 года. У беларускіх дзяржаўных медыя гэты конкурс характарызуюць як «міжнародны і прэстыжны». Яго актыўна прасоўвае Саюз архітэктараў Беларусі, рэгулярна публікуючы інфармацыю аб падачы заявак на ўдзел у МАСА.

У гэтым годзе фінал конкурсу прайшоў у Ерэване. Сярод праектаў, якія атрымалі розныя гран-пры, ёсць некалькі з Беларусі, а таксама з Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Расіі.

Чытайце таксама: Якія праекты па аднаўленню гістарычных будынкаў перамагалі ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025