Трэшчына на сграфіта "Песня пра Нёман". Фота: Facebook-група "Гродна"
Па будынку былога адміністрацыйнага корпуса «Гранітэкс», а зараз рынку «Карона», пайшла трэшчына. На пашкоджанай сцяне знаходзіцца сграфіта «Песня пра Нёман» — адзін з яскравых прыкладаў савецкага манументальнага мастацтва. Гродзенцы б’юць трывогу — мастацкая работа можа пацярпець. Але ўратаваць яе ўсё яшчэ магчыма.
На праблему звярнуў увагу гродзенец Максім Казлоў. Пра трэшчыну ён распавёў у Facebook-групе «Гродна». Згодна з фотаздымкамі, зробленымі чатыры гады таму, трэшчына на сграфіта была ўжо тады.
Аднак работу ўсё яшчэ можна ўратаваць. Для гэтага спатрэбіцца звычайны адкос з бляхі, дадае Максім.
Сграфіта «Песня пра Нёман» і «Зямля Беларуская» стварылі ў 1978 годзе мастак Сяргей Палякоў і архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Аляксандр Кузняцоў. Работы сталі яскравым прыкладам манументалізму і сацрэалізму.
Па тэме: 7 месцаў Гродна, дзе ўбачыш савецкае манументальнае мастацтва
Сграфіта знаходзіцца на сцяне адміністрацыйнага корпуса «Гранітэксу» (у савецкі час — прадзільна-нітачнае аб’яднанне). Праўда, разгледзець працы сёння не так проста. Як і многія іншыя творы савецкіх дэкаратараў, гэтыя вялізныя выявы закрылі пасаджанымі амаль упрытык дрэвамі.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…