Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць прыватны дом. Прадавец прапануе перарабіць яго пад кафэ або пункт выдачы тавараў

У цэнтры Гродна, паміж чыгуначным і аўтавакзалам, на продаж выставілі ўчастак з драўляным домам. Дзякуючы выгаднай лакацыі прадавец прапануе перарабіць дом пад офіс або кафэ. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце гродзенскага агенцтва нерухомасці «Цэнтр жылля».

Участак з аднапавярховым драўляным домам 1958 года пабудовы знаходзіцца на вуліцы Будзёнага, 7. Уласна дом чатырохпакаёвы, там ёсць асобная кухня, абсталяваны санвузел і веранда. Аднак памяшканням патрабуецца рамонт.

Дом злучаны з цэнтральнымі камунікацыямі - праведзены электрычнасць, ацяпленне і газ, таксама ёсць водазабеспячэнне.

Адзін з пакояў дома. Крыніца: «Цэнтр жылля»
Кухня. Крыніца: «Цэнтр жылля»

На ўчастку агульнай плошчай 0,0698 га можна пабудаваць гараж або лазню. Але прадавец адзначае, што лакацыю можна выкарыстоўваць пад уласны або арэндны бізнес. Напрыклад, тут можа размясціцца офіс, фірменная крама, пункт выдачы тавараў, кафэ або гандлёвы цэнтр. Таксама можна размясціць невялікі рэстаран, фінансава-крэдытную ўстанову або дзяржаб’ект.

За ўчастак з домам просяць 148 тысяч руб. ($ 45 тыс.).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025