Навіны

Кожны чацвёрты гродзенец купляе талончыкі ў мабільным дадатку. Але кантралёры могуць заблакаваць пакупку ў апошні момант. Як?

23,5% пасажыраў грамадскага транспарту ў Гродне купляюць электронныя талончыкі на праезд у дадатках «Аплаці» і «М-банкінг». Пра гэта намеснік дырэктара Аўтобуснага парка Гродна Сяргей Рышкевіч расказаў тэлеканалу «Гродна Плюс».

Абодва прыкладанні дазваляюць аплаціць праезд з дапамогай сканавання QR-кода ў салоне аўтобуса ці тралейбуса. Каштуе электронны талончык столькі ж, колькі папяровы — 80 капеек. Дзейнічае на адну паездку — да канца маршруту. Паехаць на другі круг з тым жа білетам не атрымаецца. Прадаюцца ў дадатках і праязныя білеты на месяц ці дэкаду.

Калі ўсярэдзіне транспарта знаходзяцца QR-коды для пасажыраў, то звонку — для кантралёраў. Адсканаваўшы яго, яны могуць на час праверкі заблакаваць пакупку талонаў у канкрэтным аўтобусе ці тралейбусе. Так можна не дазволіць купіць электронны талончык тым, хто не аплачвае праезд адразу, а чакае з’яўлення кантралёраў.

Чытайце таксама: Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025