Навіны

Рак. Рэмісія. А што далей? Пра гэта Каця Ваданосава і Каця Пытлева расказалі для фільма

Прэм’ера дакументальнага фільма-споведзі дзвюх беларусак, што маюць у досведзе рак грудзей, адбылася 12 кастрычніка ў Варшаве. Падзею прымеркавалі да Міжнароднага дня барацьбы з ракам малочных залозаў. Гэты дзень адзначаюць 15 кастрычніка. Зараз фільм можна пабачыць анлайн. Аўтаркі фільма, журналістка Ірына Новік і псіхалагіня Вольга Вялічка, расказалі для Hrodna.life пра гэты праект.

Пра «пасля лячэння» мала хто гаворыць

«Калі гаворка ідзе пра рак, то часцей за ўсё мы бачым інфармацыю, як людзі захварэлі і як яны праходзяць праз лячэнне, — расказала для Hrodna.life псіхалагіня Вольга Вялічка. — Пра тое, як цяжка ці не вельмі цяжка праходзіць хіміятэрапія ці іншыя медыцынскія працэдуры. Праз гэта ў людзей, якія самі з захворваннем не сутыкаліся, складаецца ўражанне, што рак — гэта хімія, боль і ты лысы. Альбо адразу ў магілу. Такія «варыянты».

Каб гэта стаўленне змяніць, варта больш паказваць гісторыі людзей, якія перахварэлі і ўвайшлі ў рэмісію". Такія людзі ўжо іншымі вачыма глядзяць на сваю хваробу і на сябе. Яны могуць распавесці пра рак не з пункту гледжання фізічных пакутаў, але пра тое, як хвароба змяняе стаўленне да жыцця, сям'і, асяроддзя. Як рак калібруе прыярытэты. Бо ў той перыяд, калі цела ўжо адстройваецца, чалавек здольны расказаць, праз якія думкі, адчуванні і страхі праходзіў, як гэта хвароба змяніла не толькі цела, але і стаўленне да жыцця".

Рак — гэта не пра хваробу, гэта пра асобу

«Для мяне гісторыі Каці і Каці - не пра хваробу, — кажа журналістка Ірына Новік. — Яна — толькі нагода больш уважліва паглядзець на людзей. На тое, як жанчыны шукаюць новыя спосабы жыць, нанова ўсведамляць сябе і свет, знаходзяць новыя сэнсы існавання. Гэты фільм пра тое, што з аднаго боку — жыццё пасля раку ўжо ніколі не будзе ранейшым. А з іншага — што яно такі насамрэч ёсць. Самае сапраўднае. Можа нават з больш шырокім дыяпазонам пачуццяў і эмоцый, з большым усведамленнем каштоўнасці кожнай жыццёвай дробязі, з яснейшым бачаннем сябе і свету навокал».

Пра рак трэба ведаць

«Рак — гэта звычайная хвароба, — распавёў для Hrodna.life лекар Станіслаў Салавей пасля прагляду фільма. — Такая самая, як дыябет ці гіпертанія. Трэба ведаць, што рак ёсць, ведаць пра фактары рызыкі, магчымасці прафілактыкі і спосабы лячэння. Анкалогія займае другое месца ў шэрагу прычын смяротнасці ў Беларусі. Таму рак — гэта не тая тэма, якой трэба баяцца ці саромецца абмяркоўваць»

«Я вельмі цешуся, што нам удалося зняць гэты фільм, — працягвае Вольга Вялічка. — Здаецца, гэта першая стужка пра тое, як беларускія жанчыны пераадольвалі рак малочных залозаў у эміграцыі. Паглядзець фільм раю не толькі тым, хто асабіста сутыкнуўся з анкалагічнымі захворваннямі. Тое, што расказалі гераіні, важна пачуць усім, каб яшчэ раз падумаць пра канечнасць жыцця, уласныя прыярытэты, планы і мэты».

Фільм стаў працягам праекта «Пра рак. Гісторыі беларусак», які журналістка Ірына Новік у супрацоўніцтве з беларускай фатографкай Верай Мірскай зрабіла ў 2022 годзе. Тады гераіні расказвалі, як даведаліся пра дыягназ і праходзілі лекаванне.

Пабачыць фільм можна на канале «Цёця Іра». Наступны афлайн-прагляд і сустрэча з аўтаркамі пройдуць у Вільні 19 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі рок-гурт 8.sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8.sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні…

21 студзеня 2025