Навіны

У «Гродназелянбуд» — новы начальнік. Чым ён займаўся раней?

Новым дырэктарам «Гродназелебуд» прызначылі Андрэя Сяманчыка. Да яго прадпрыемствам кіраваў Валеры Коўш.

Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель перадаў Андрэю Сяманчыку новае пасведчанне і падзяку за працу на папярэдняй пасадзе, паведамілі ў гарвыканкаме.

Да цяперашняга прызначэння Сяманчык быў начальнікам аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама. Яшчэ раней ён працаваў дырэктарам школы № 15, з 2017 года — дырэктарам школы № 39 у Альшанцы. У 2016 годзе быў старшынёй участковай выбарчай камісіі № 25 Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі № 50.

Валерый Коўш кіраваў «Гродназелянбудам» больш за 14 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025