Гродна Азот. Фота: iStock
На нарадзе ў «Гродна Азот» «востра стала пытанне» несвоечасовай ліквідацыі недахопаў у сістэме пажаратушэння цэха гідраравання бензолу. Кіраўніцтва падкрэсліла, што гэта асабліва важна «ў сітуацыі палітычнай нестабільнасці вакол Рэспублікі Беларусь».
«Яшчэ раз агучана: расслабленага стаўлення да важных пытанняў вытворчай бяспекі быць не можа, любыя фактары рызыкі павінны быць неадкладна ліквідаваныя», — напісалі на сайце прадпрыемства.
Таксама недахопы выявілі на складах гатовай прадукцыі і пры маніторынгу супрацьпажарнага стану ў «АзотСервіс».
Па выніках праверкі выканання прамысловай бяспекі адсутнічаюць парушэнні, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю людзей, прамысловай бяспецы прадпрыемства. За 9 месяцаў 2024 года аддзел тэхнічнага нагляду выдаў 178 прадпісанняў. Гэта менш, чым летась.
Чытайце таксама: «Гродна Азот» працягваў прадаваць угнаенні ва Украіну. Раскрылі яшчэ адну схему абыходу санкцый
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…