На нарадзе ў «Гродна Азот» «востра стала пытанне» несвоечасовай ліквідацыі недахопаў у сістэме пажаратушэння цэха гідраравання бензолу. Кіраўніцтва падкрэсліла, што гэта асабліва важна «ў сітуацыі палітычнай нестабільнасці вакол Рэспублікі Беларусь».

«Яшчэ раз агучана: расслабленага стаўлення да важных пытанняў вытворчай бяспекі быць не можа, любыя фактары рызыкі павінны быць неадкладна ліквідаваныя», — напісалі на сайце прадпрыемства.

Таксама недахопы выявілі на складах гатовай прадукцыі і пры маніторынгу супрацьпажарнага стану ў «АзотСервіс».

Па выніках праверкі выканання прамысловай бяспекі адсутнічаюць парушэнні, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю людзей, прамысловай бяспецы прадпрыемства. За 9 месяцаў 2024 года аддзел тэхнічнага нагляду выдаў 178 прадпісанняў. Гэта менш, чым летась.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» працягваў прадаваць угнаенні ва Украіну. Раскрылі яшчэ адну схему абыходу санкцый