Аляксандр рыжы са сваёй прадукцыяй. Фота: Hrodna.life
Як мінімум 17 чалавек асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сілавікі затрымалі ў Лідзе мясцовага дыджэя. У Гродне масава судзілі кнігавыдаўцоў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 7 па 13 кастрычніка.
На тыдні суды па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» прайшлі ў Гродне, Лідзе, Навагрудку, Зэльве. У тым ліку, верагодна, судзілі сябра выбарчай камісіі на выбарах-2020.
Жыхарку Карэліч і жыхара Навагрудка судзілі паводле арт. 24.23 ч.1 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Гэта выдавецтва «ЛИТАРЫ» і Аляксандр і Ілля Рыжыя. Іх судзілі па 13.3 ч. 3 КаАП «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць». Працэсы разглядаў 11 кастрычніка Дзяніс Кот, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». Дадзены артыкул пагражае пазбаўленнем ліцэнзіі. Аляксандр Рыжы выдаваў кніг пра гісторыю Беларусі і Гродна.
Суд Ленінскага раёна Гродна 8 кастрычніка прызнаў экстрэмісцкай суполку ў Facebook пад назвай «народная парламентская партия Республики Беларусь».
Далматаў Аляксей Валер’евіч, Глушчанка Дзмітрый Вітальевіч, Карповіч Андрэй Пятровіч, Макрыдзіна Лізавета Паўлаўна з Гродна 11 кастрычніка папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
«Гродна Азот» змог гандляваць з Украінай нават пад санкцыямі Еўропы і ўведзенымі пасля пачатку вайны ўкраінскімі. Пастаўкі ладзілі дзякуючы кампаніі ў Дубаі, па падробленым сертыфікатам, караблямі розных краін — праз порты Расіі, Балгарыі і Румыніі. Шлях ускрыўся ў час следства. Гэта як мінімум другая схема абыхода санкцый, раней «Азот» гандляваў праз Літву.
У Лідзе затрымалі музыку Dj BIGACTION, Паўла Акушэвіча. Пра затрыманне паведамілі Праўладныя Telegram-каналы. Музыка працаваў у лідскіх барах і рэстаранах. У тым ліку выступаў у «Hookah_Place_Lida», на ўладальніка якога ўжо звярталі ўвагу сілавікі.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…