У Лідзе затрымалі музыку Dj BIGACTION, Паўла Акушэвіча. Пра затрыманне паведамілі Праўладныя Telegram-каналы.
Музыка працаваў у лідскіх барах і рэстаранах. У тым ліку выступаў у «Hookah_Place_Lida», на ўладальніка якога ўжо звярталі ўвагу сілавікі.
Пра сябе ён піша, што ў музыцы з 2012 года. Таксама ён займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў.
Чытайце таксама: Яшчэ два прадпрыемствы: у Лідзе працягваюцца затрыманні і звальненні