Маладое дрэўца высадзілі каля Факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта другая такая пасадка ў Гродне: першая з’явілася ў 2023 годзе.
Метасеквою пасадзілі пасля міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай актуальным праблемам экалогіі. Яна прайшла на Факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ і была прымеркавана да 60-годдзя факультэта. Па задумцы, дрэўца павінна сімвалізаваць адзінства і ўстойлівасць універсітэцкай супольнасці, паведамляе «Гродно Плюс».
Метасеквоя — рэдкае іглічнае дрэва з сямейства кіпарысавых. Дрэва з’явілася ў крэйдавым перыядзе (145−66 млн гадоў таму). Лічылася вымерлым відам да 1940-х гадоў. Адзіны вядомы рэліктавы від роду, які расце зараз — метасеквоя гліптастробавідная. У дзікім выглядзе захавалася толькі ў Цэнтральным Кітаі, знаходзіцца на мяжы вымірання, занесена ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Дрэва можа жыць да 600 год.
Дрэва выпадкова знайшлі кітайскія батанікі ў цэнтральным Кітаі, у 1946 годзе, распавёў загадчык кафедры батанікі ўніверсітэта Алег Созінаў. Сваяк метасекваі - секвоядэндрон — захаваўся ў Каліфорніі. Дрэвы жывуць некалькі тысяч гадоў і дасягаюць 40 м вышыні і 2,5 м у дыяметры. «Таму гэта для нас такі сімвал вечнасці біяфака — ён будзе заўсёды расці, у яго старажытныя карані і імкнуцца ўверх», — сказаў Созінаў.
Адзіная да гэтага часу расліна гэтага віду ў Гродне пасадзілі ў парку Жылібера ў 2023 годзе. Метасеквоя расце ў батанічным садзе ў Мінску, ёсць у Беластоку.
Чытайце таксама: Парк Жылібера працягваюць аднаўляць. У «батанічнай» частцы высадзілі новыя дрэвы
Чытайце таксама: