Новости

У Гродне адмянілі лекцыю пра магію — напярэдадні на яе паскардзілася Вольга Бондарава

У пабе Harats на Карла Маркса, 24 адмянілі «Вечар беларускай магіі», запланаваны на нядзелю, 6 кастрычніка. Весці яго павінна была біблеістка, філосаф, супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Ірына Дубянецкая. Напярэдадні ў сваім Telegram-канале на даследчыцу паскардзілася праўладная актывістка Вольга Бондарава.

Мерапрыемства адмянілі «па тэхнічных прычынах»

У Instagram паба Harats адзначылі, што мерапрыемства адмяняецца «па тэхнічных прычынах». Гасцям прынеслі прабачэнні і прапанавалі бясплатныя напоі.

Інфармацыя аб адмене мерапрыемства. Скрыншот Hrodna.life з Instagram Harats

Падчас лекцыі абяцалі распавесці пра беларускую магічную традыцыю і касмалагічныя ўяўленні нашых продкаў. На мерапрыемства таксама запрасілі музыкаў, каб «працягнуць вечар адпаведным вайбам арт-рока з фальклорнымі элементам».

Бондарава падзякавала адміністрацыі горада за працу ў выхадныя

Напярэдадні лекцыі праўладная актывістка Вольга Бондарава паскардзілася на мерапрыемства ў сваім Telegram-канале, звяртае ўвагу «Медыязона Беларусь».

«На жаль, няма закону, які перашкодзіў бы бчбэшніцы разбураць хрысціянскія асновы дзяржавы. А што ідэалогія? Ці ведае аб мерапрыемстве? Ці ўхваляе? Ці лічыць дапушчальным?» — напісала Бондарава.

Пасля адмены лекцыі Бондарава актуалізавала пост і падзякавала адміністрацыі горада «за дакладную пазіцыю і якасную работу ў пазаўрочны час».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025