Навіны

У Гродне распрацавалі новую фірмовую каву — у гонар святога Губерта

Меню кавярні «Джэзва» папоўнілася новым напоем — кавай святога Губерта. Напой прэзентавалі падчас лекцыі «Якую каву пілі нашы продкі», што адбылася 6 красавіка ў «Джэзве».

Прэзентацыю і дэгустацыю новага напою абыгралі тэатралізаваным прадстаўленнем ад гродзенскага гіда Міхаіла Нарынкевіча ў вобразе святога Губерта.

«Вырашылі зрабіць вось такі цікавы напой — каву святога Губерта. Каб вы, паважаныя гродзенцы, не змерзлі восенню і зімой», — распавёў Нарынкевіч-Губерт.

Што дадаюць у каву святога Губерта?

У склад новага напою, акрамя ўласна кавы, уваходзіць «Jägermeister» (травяны лікёр), спецыі і альтэрнатыўнае малако. Выбар «Jägermeister» выглядае невыпадковым — на бутэльках гэтага лікёру выяўлены алень з крыжам паміж рог, які паводле легенды з’явіўся святому Губерту — заступніку паляўнічых. Гэты ж алень змешчаны ў гербе Гродна.

Чытайце таксама:

Лекцыю пра каву для гродзенцаў правёў кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыі кавы Павел Булаты. Навуковец апісвае сябе як «кавяра, аматара і знаўца кавы», а таксама гіда па месцах сілы і даследчыка цікавостак ВКЛ. Павел працуе барыста ў мінскай кавярні ComeIn і піша кнігу пра гісторыю кавы ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025