Навіны

Цэны кватэр у Гродне працягваюць расці — за год павялічыліся амаль на 6%

За першы тыдзень кастрычніка сярэдняя цана кватэры ў Гродне вырасла на 0,6% і склала $ 835 за «метр». Пры гэтым колькасць кватэр у продажы паменшылася на 4%. Сітуацыю на рынку гродзенскай нерухомасці за перыяд 30 верасня — 7 кастрычніка прааналізаваў Realt.by.

Цэны на нерухомасць у Гродне за год выраслі на 5,9%

Зараз сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры складае $ 868. Кошт метра ў двухпакаёвай кватэры — $ 866, што на 1,6% вышэй, чым тыдзень таму. Метр у трохпакаёвай кватэры падаражэў на 1,1% і цяпер каштуе $ 811. Агулам за апошні месяц кватэры ў Гродне дадалі ў цане на 0,2%, за год — на 5,9%.

Індэкс росту цэн на кватэры ў Гродне. Крыніца: Realt.by

Статыстыка Realt.by заснаваная на цэнах, пазначаных у актуальных аб’явах па продажы кватэр. Цана квадратнага метра па выніках рэальных дамоваў куплі-продажу на другасным рынку звычайна ніжэйшая.

Як справы з нерухомасцю ў іншых гарадах вобласці

На 0,2% назіраецца рост цэн у Лідзе — у сярэднім квадратны метр абыдзецца ў $ 655. У Слоніме за тыдзень кошт падняўся на 1% і склаў $ 423, у Ваўкавыску — на 0,6% — $ 505 за метр.

Сярэдні ўзровень цэн на кватэры ў вобласці. Крыніца: Realt.by
Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025