Навіны

У Triniti адкрыўся аўтлет папулярнага еўрапейскага брэнда

У гродзенскім гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti з’явілася крама іспанскага брэнда Mango. Аўтлет размясціўся на другім паверсе, паведамілі ў Instagram Triniti. Ён пачаў працу 5 кастрычніка.

Ёсць курткі, абутак і джынсы

Пакуль у аўтлеце прадстаўлены жаночыя калекцыі мінулых сезонаў. Згодна з апублікаванымі ў Instagram Triniti сторыс, у асноўным у Mango зараз можна набыць восеньска-зімовае адзенне.

Ёсць пухавікі, бомберы з імітацыяй авечай воўны, скарочаныя курткі, плашчы і паліто. Прапануюць і шырокі выбар джынсаў розных фасонаў і колераў, сярод якіх пастэльныя, цёмна-сінія і чорныя адценні.

Знойдзецца ў аўтлеце і абутак — у асноўным гэта кеды і восеньскія боты з высокай падэшвай. Ёсць і базавае адзенне — кофты, швэдры і блузкі, выкананыя ў светлых колерах.

«Канцэпцыя брэнда — спалучэнне сучаснага погляду на моду і стыль з багатым культурным бэкграўндам і духам Міжземнамор'я», — дадаюць у Instagram.

Што па цэнах у гродзенскім Mango?

Згодна з сайтам Mango, базавая баваўняная кашуля белага колеру абыдзецца ў 140 руб. Куртка са здымнай унутранай часткай каштуе 330 руб., паліто — 500 руб. Жаночыя джынсы розных фасонаў каштуюць ад 140 да 220 руб. Але гэта цэны рэчаў з новай калекцыіі восень-зіма 2024.

Адзенне з мінулых сезонаў у гродзенскім аўтлеце абыдзецца танней. Напрыклад, джэмпер, які каштаваў 179,00 руб., тут каштуе 69,99. Бомбер оверсайз, які каштаваў 329,99 руб., можна купіць за 99,99. Шалік патаннеў з 99,99 да 39,99 рублёў. Джынсы — з 219,99 да 69,99.

Цэны на зніжках атрымліваюцца амаль такія ж, як у анлайн-аўтлеце Mango, калі купляць у Нідэрландах або Польшчы. Праўда, пачатковыя цэны ў беларускі крамах Mango былі на 20−30% вышэй чым у галандскіх або польскіх.

Гродзенскі Mango стаў чацвёртым у краіне

Агулам у Беларусі цяпер чатыры крамы Mango: тры знаходзяцца ў Мінску, а чацвёртая — аўтлет — адкрылася ў гродзенскім Triniti.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025