Дзіця катаецца на цюбінгу, фота ілюстрацыйнае. Фота: Kostiantyn Li, unsplash.com
Сёлета зімой гродзенцы не змогуць пакатацца на цюбінгах у межах горада. Чыноўнікі гарвыканкама правялі маніторынг і вырашылі, што ў Гродне няма бяспечных месцаў, дзе можна было б зрабіць трасу для катання. Раней гараджанам абяцалі новую трасу непадалёк ад цэнтру.
У Гродне няма месцаў, якія адпавядаюць бяспецы і тэхнічным умовам для катання на цюбінгу — такую выснову зрабілі чыноўнікі пасля маніторынгу горада.
«Тут шэраг нюансаў, якія не дазваляюць бяспечна абсталяваць такія трасы. А тых, хто любіць цюбінгі і горныя лыжы, запрашаем у парк „Каробчыкі Алімп“», — паведаміў у эфіры «Гродна Плюс» начальнік аддзелу спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Кулакоў.
Замест цюбінгаў гродзенцам абяцаюць 30 лядовых пляцовак, а таксама лыжныя трасы ў Румлёўскім парку і ў Пышках, працягласцю больш за кіламетр.
Мінулай зімой чыноўнікі абяцалі гродзенцам, што ў горадзе з’явіцца цюбінгавая траса. Яе планавалі пабудаваць акурат да зімняга сезону 2024−2025 года.
Тады намеснік начальніка аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Брычак прызнаваў, што праблема з наяўнасцю трасы для катання на цюбінгу стаіць востра.
«У сувязі з гэтым распрацоўваецца пытанне пабудовы ў горадзе спецыялізаванай трасы для цюбінгу ў самым размяшчэнні горада», — адзначаў ён.
Пытанне з абсталяваннем новай трасы паўстала пасля таго, як шасцігадовая дзяўчынка атрымала сур’ёзныя траўмы на горцы з трамплінам у Альшанцы.
Але ў сезоне 2024−2025 траса для цюбінгаў у «Каробчыцкім Алімпе» застанецца адзінай абсталяванай у ваколіцах Гродна.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…