Прафсаюзныя юрысты правялі кансультацыі ў Гродне і ў раённых цэнтрах. Больш за ўсё пытанняў работнікі задавалі аб працы, звальнення і даплатах.

У Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклініцы медыкі «актыўна задавалі пытанні» аб:

  • працы па сумяшчальніцтве,
  • абедзенных перапынках пры няпоўным працоўным дні,
  • даплатах за працу ў асаблівых умовах,
  • звальненнях у сувязі са скарачэннем штата.

У Слоніме жыхары пыталіся аб налічэнні заработнай платы, устанаўленні кампенсацыйных выплат і праве работнікаў на фотаздымку падчас выканання службовых абавязкаў.

Адну з жыхарак Мастоў цікавіў тэрмін капітальнага рамонту дома. Іншая пыталася пра скасаванне працоўнага дагавора з выпрабавальным тэрмінам.

У Бераставіцы з жанчынай не хочуць скасаваць бестэрміновую працоўную дамову, хоць яна напісала заяву аб звальненні па ўласным жаданні. Начальнік яе не зарэгістраваў - трэба шукаць замену.

Тры работнікі прадпрыемства ў Астраўцы атрымалі кансультацыі па пытаннях падаўжэння кантракту, выдачы сродкаў індывідуальнай абароны і адхілення ад працы падчас следчых дзеянняў.

Чытайце таксама: Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій