Фота ілюстрацыйнае: Pixabay
Гродзенская вобласць аказалася на трэцім месцы ў Беларусі па агульным аб’ёме спажывання алкаголю на душу насельніцтва ў 2023 годзе — 11,5 літраў на чалавека. Самай пітушчай у Беларусі ў 2023 годзе была Магілёўская вобласць — 12,5 літраў.
Гродзенскі паказнік супадае з сярэднім па Беларусі - усяго ў краіне за 2023 год у сярэднім выпілі 11,5 літраў. На другім месцы аказалася Віцебская вобласць — 12,2 літра. Трэцяе месца з Гродзенскай вобласцю дзеліць Мінская. На чацвёртым аказалася Брэсцкая вобласць — там у сярэднім выпілі 11,3 літра. У Гомельскай вобласці - 11 літраў, у Мінску — найменш, 10,8 літра. У гэтай статыстыцы ўлічылі як зарэгістраваны, так і незарэгістраваны алкаголь у абсалютным выражэнні.
З зарэгістраванага алкаголю ў Гродзенскай вобласці больш за ўсё выпілі піва — 50,8 літраў на душу насельніцтва. На другім месцы была гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы — 12,9 літраў, потым — вінаградныя і пладовыя віны (8,1 літр), з якіх больш выпілі ўсё ж пладовых — 4,6 літра. Радзей за ўсё ў Гродзенскай вобласці п’юць каньяк — 1,1 літра на чалавека.
Чытайце таксама: Міграцыя супраць алкагалізму. Як вулічны музыкант з Гродна затрымаўся ў Ганконгу і што з гэтага выйшла
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…