Гродзенская вобласць аказалася на трэцім месцы ў Беларусі па агульным аб’ёме спажывання алкаголю на душу насельніцтва ў 2023 годзе – 11,5 літраў на чалавека. Самай пітушчай у Беларусі ў 2023 годзе была Магілёўская вобласць – 12,5 літраў.

Гродзенскі паказнік супадае з сярэднім па Беларусі – усяго ў краіне за 2023 год у сярэднім выпілі 11,5 літраў. На другім месцы аказалася Віцебская вобласць – 12,2 літра. Трэцяе месца з Гродзенскай вобласцю дзеліць Мінская. На чацвёртым аказалася Брэсцкая вобласць – там у сярэднім выпілі 11,3 літра. У Гомельскай вобласці – 11 літраў, у Мінску – найменш, 10,8 літра. У гэтай статыстыцы ўлічылі як зарэгістраваны, так і незарэгістраваны алкаголь у абсалютным выражэнні.

З зарэгістраванага алкаголю ў Гродзенскай вобласці больш за ўсё выпілі піва – 50,8 літраў на душу насельніцтва. На другім месцы была гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы – 12,9 літраў, потым – вінаградныя і пладовыя віны (8,1 літр), з якіх больш выпілі ўсё ж пладовых – 4,6 літра. Радзей за ўсё ў Гродзенскай вобласці п’юць каньяк – 1,1 літра на чалавека.

Чытайце таксама: Міграцыя супраць алкагалізму. Як вулічны музыкант з Гродна затрымаўся ў Ганконгу і што з гэтага выйшла