Навіны

Футбаліст «Нёмана» пнуў банер у час матчу і цяпер не можа перастаць выбачацца

Нападаючы футбольнага «Нёмана» Ягор Зубовіч прывёз кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Гэта стала працягам апублікаванага ім раней «пакаяннага» відэа. Усё таму, што ў час гульні з дасады, выкліканай рашэннем трэнера, пнуў шчыт з надпісам «80 лет освобождению от немецко-фашистских захватчиков» на стадыёне.

29 верасня «Нёман» у Гродне гуляў з камандай «Славія» (Мазыр) ў 23-м туры чэмпіянату Беларусі. На 63-й хвіліне матча галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч вырашыў памяняць форварда Ягора Зубовіча на Леанарда Гвета. Зубовіч раззлаваўся і, сыходзячы з поля, ударыў нагой па шчыце з банерам «80 лет освобождению от немецко-фашистских захватчиков». У шчыце ўтварылася дзірка. Эпізод трапіў на тэлебачанне.

Відэа з прабачэннямі каля Вечнага агня апублікавала выданне «Трыбуна». «Частка трэцяя, цырыманіяльная», — пракаментавала выданне.

Да гэтага, на наступны дзень пасля матча, Зубовіч апублікаваў відэа ў сваім Instagram з прабачэннямі за ўчынак і абяцаннем паставіць новы банер.

«Наконт інцыдэнту, які адбыўся ўчора пасля маёй замены ў матчы са „Славіяй“. Я ў парыве эмоцый ударыў па шчыце і разбіў яго. А ў раздзявальні ўжо даведаўся, які надпіс на ім. Я ні ў якім разе не хацеў апаганіць памяць воінаў-вызваліцеляў. Для мяне і для маёй сям'і Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці, то бок дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта адны з галоўных святаў. Мае прабабуля і прадзядуля ваявалі. Я шчыра прашу прабачэння ва ўсіх, каго мог пакрыўдзіць мой учынак. Абавязуюся аднавіць гэты банер і паставіць новы. Яшчэ раз шчыра прашу прабачэння», — сказаў ён у відэа.

Паводле звестак «Трыбуны», гульца не выклікалі ў гродзенскія сілавыя структуры. Імаверна, відэа ён запісаў прафілактычна.

Ягор Зубовіч — майстар спорту міжнароднага класа. Яму 35 гадоў, ён паходзіць з Узды. У футболе з 2005 года, першая каманда — мінскі «Тарпеда-СКА», пасля змяніў некалькі каманд. За «Нёман» першы раз гуляў у 2013 годзе. У лютым 2021 года другі раз прыехаў у Гродна і падпісаў з «Нёманам» гадавы кантракт.

Падзяліцца
Меткі: Нёманспорт

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025