Студэнта чацвёртага курса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы затрымалі за каментары. У іх ён нібыта ўхваліў дзеянні нападніка на міліцыянта ў Магілёве. Што хлопец напісаў, не паказалі.
Затрымліваць студэнта прыехалі трое сілавікоў. Пры аглядзе яны прагледзелі яго перапіскі і прымусілі папрасіць прабачэння на відэа за некаторыя фота.
У канале паведамілі, што затрыманага змясцілі ў ІЧУ.

Што адбылося ў Магілёве?
23 верасня ў Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіК падышлі да мясцовага жыхара, «датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці». Той дастаў нож і пачаў наносіць удары міліцыянтам.
Чытайце таксама: Новыя суддзі, больш злыя сілавікі і затрыманне. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці