Навіны

У Гродзенскай дыяцэзіі ўпершыню змяніўся біскуп. Якую спадчыну пакінуў Кашкевіч і чаго чакаць ад новага іерарха?

Гродзенскі каталіцкі біскуп Аляксандр Кашкевіч 30 верасня сышоў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Ён узначальваў дыяцэзію з пачатку яе існавання ў 1991 годзе. Новым біскупам Гродзенскім стаў Уладзімір Гуляй, які паходзіць з Ваўкавыску. Змены ў дыяцэзіі пракаментаваў для Hrodna.life адзін з рэгіянальных каталіцкіх актывістаў.

Эксперт аб прызначэнні новага біскупа: «Не варта чакаць рэзкіх змен»

Месца Аляксандра Кашкевіча зойме ксёндз Уладзімір Гуляй. З красавіка 2024 года ён займаў рэдкую пасаду біскупа-памочніка, на якую яго прызначыў Папа Рымскі Францыск. Да прызначэння Уладзімір Гуляй з 2003 года быў пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

З прыходам новага біскупа ў гродзенскай дыяцэзіі з’явіцца іншы фокус, лічыць каталіцкі актывіст, з якім пагутарыў Hrodna.life.

«Але не варта чакаць рэзкіх змен у дыяцэзіі. Так прынята ў каталіцкім касцёле, што калі прыходзіць новы біскуп, ён мае сваё бачанне і будзе спрабаваць яго павольна ўводзіць. Але гэта ніколі не выглядае такім чынам, што біскуп пачынае нешта раптоўна змяняць. Увогуле ў каталіцкім касцёле есць такое правіла, што калі ў парафіях змяняюцца пробашчы, змены адразу не адбываецца. Першы год патрэбны для таго, каб прыглядзецца, а рэформы пачынаюцца ўжо на другім годзе. Мяркую, на ўзроўні біскупа гэты працэс яшчэ даўжэйшы. Больш за тое, змены, калі і адбудуцца, будуць больш заўважныя з боку касцёлу, а не знешне».

Аляксандр Кашкевіч кіраваў 33 гады: што ён паспеў зрабіць за гэты час

Біскуп Аляксандр Кашкевіч нязменна ўзначальваў Гродзенскую дыяцэзію з пачатку яе існавання. Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго на гэтую пасаду ў 1991 годзе.

Гродзенскі каталіцкі актывіст лічыць, што за 33 гады кіравання дыяцэзіяй біскуп Кашкевіч стаў гістарычнай постаццю.

«Ён кіраваў найвялікшай з пункту гледжання колькасці католікаў дыяцэзіяй у Беларусі. Вядома, што з 1991 года дыяцэзія змянілася. Гэта дзясяткі пабудаваных і адноўленых касцёлаў, дзясяткі і сотні высвечаных святароў. Насамрэч, за гэтыя часы адбылося вельмі шмат», — адзначае суразмоўца.

Гродзенец лічыць, што Кашкевіч быў лагодным чалавекам. «Ён не кіраваў дыяцэзіяй жорсткай рукой ці вельмі аўтарытарна. Ён заўжды спрабаваў знайсці залатую сярэдзіну, каб нікога не пакрыўдзіць. Колькі за яго гісторыю кіравання прайшло нунцыяў [ватыканскіх дыпламатаў у Беларусі - Hrodna.life], колькі ўсялякіх зменаў. За час яго кіравання была створана Віцебская дыяцэзія. Таксама за час яго кіравання адрадзілася Гродзенская семінарыя, у якой вучыліся людзі нават і не з Беларусі. Пасля паўстала Пінская семінарыя, якую пазней закрылі. Таму столькі ўсялякіх добрых, пазітыўных рашэнняў за яго часы прайшло, праз якія ён запомніцца як першы біскуп Гродзенскай дыяцэзіі, за часы кіравання якога былі закладзены фундамент каталіцтва на бліжэйшыя дзесяцігоддзі», — лічыць актывіст.

Гродзенец дадае, што зараз у вобласці працуе каля 200 каталіцкіх святароў — амаль усіх з іх высвяціў Кашкевіч. «Думаю, дух біскупа Кашкевіча, які панаваў у дыяцэзіі, будзе існаваць і развівацца праз гэтых святароў».

Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў

Каталіцкі касцёл на Гродзеншчыне адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў. Але справа не толькі ў біскупе

Касцёл на Гродзеншчыне адрозніваецца ад касцёла ў іншых рэгіёнах Беларусі. Напрыклад, значна большым уплывам Польшчы, польскай мовы і культуры. На думку актывіста, гэта не справа былога біскупа. Суразмоўца Hrodna.life адзначае, што Гродзенскі рэгіён у прынцыпе адрозны.

«І ён не стаў такім сёння. Гэта ўжо стагоддзямі, гісторыяй, сацыяльнымі працэсамі, уладамі і мовамі, якія тут панавалі, вызначала тое, што наш рэгіён так адрозніваецца ад рэшты каталіцкага касцёлу ў Беларусі. А біскуп Кашкевіч упісаўся ў мясцовую сістэму [Кашкевіч прыехаў у Гродна з Віленшчыны — Hrodna.life] і атрымаўся пэўны двухбаковы працэс. З аднаго боку рэаліі Гродзенскай дыяцэзіі ўплывалі на асобу біскупа Кашкевіча, і сам біскуп уплываў на стан дыяцэзіі», — адзначае гродзенец.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025