Рэканструкцыя моста на Фамічова. Фота: Гродзенскі гарвыканкам
Будаўніцтва новага моста над ярам на Фамічова працягваецца. Гродзенскі гарвыканкам апублікаваў фотаздымкі з будаўнічай пляцоўкі.
Зараз збіраюць блокі пралётнай пабудовы — іх злучаюць паміж сабой мантажнымі стыкамі. Ніжнія і верхнія паясы злучаць з дапамогай аўтаматычнай зваркі. Будаўнікі ўжо паспелі ўсталяваць тры блокі, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
Рэстаўрацыю моста на Фамічова плануюць скончыць на пачатку 2025 года. Паводле пашпарту аб’екта завяршыць работы павінны ў студзені.
У 2022 годзе былы мост праз яр на вуліцы Фамічова прызналі аварыйным і закрылі. Потым высветлілася, што на яго наогул згублена праектная дакументацыя. Работы па рэканструкцыі пачаліся ў чэрвені 2024 года. Пабудову цалкам разабралі, а на яе месцы пачалі ўзводзіць новую. Над новым мостам абяцалі зрабіць навес.
Рэканструкцыя будзе каштаваць гораду 5 190 954 руб. ($ 1,6 млн).
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…