Будаўніцтва новага моста над ярам на Фамічова працягваецца. Гродзенскі гарвыканкам апублікаваў фотаздымкі з будаўнічай пляцоўкі.

Рэканструкцыю скончаць у пачатку 2025 года

Зараз збіраюць блокі пралётнай пабудовы — іх злучаюць паміж сабой мантажнымі стыкамі. Ніжнія і верхнія паясы злучаць з дапамогай аўтаматычнай зваркі. Будаўнікі ўжо паспелі ўсталяваць тры блокі, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.

Рэстаўрацыю моста на Фамічова плануюць скончыць на пачатку 2025 года. Паводле пашпарту аб’екта завяршыць работы павінны ў студзені.

Мост прызналі аварыйным у 2022 годзе, але рэстаўраваць пачалі толькі праз два гады

У 2022 годзе былы мост праз яр на вуліцы Фамічова прызналі аварыйным і закрылі. Потым высветлілася, што на яго наогул згублена праектная дакументацыя. Работы па рэканструкцыі пачаліся ў чэрвені 2024 года. Пабудову цалкам разабралі, а на яе месцы пачалі ўзводзіць новую. Над новым мостам абяцалі зрабіць навес.

Рэканструкцыя будзе каштаваць гораду 5 190 954 руб. ($ 1,6 млн).