Навіны

Вакол царквы ў Мураванцы спілавалі ўсе дрэвы

У Мураванцы Шчучынскага раёна вакол царквы Раства Багародзіцы больш няма старых дрэваў. Выпадак — частка агульнай тэндэнцыі.

Фота цяперашняга выгляду царкоўнага падворку апублікаваў у Facebook беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч. «Каля Мураванкаўскай царквы-крэпасці больш няма векавых дрэваў», — напісаў ён.

Некалькі чалавек у каментарах да допісу адзначылі, што частку дрэваў пашкодзіў ураган, таму іх спілавалі. Але дрэваў не было ўжо ў студзені 2024 года, адзначыў адзін з каментатараў.

Скрыншот відэа з TikTok, студзень 2024 г.

Мураваны плот вакол царквы імкнуцца завершыць да 1 кастрычніка — святкавання 500-годдзя храма. Новыя дрэвы вакол храма саджаць не плануюць.

Каменны плот вакол царквы. Фота з каментароў Facebook

Працы па аднаўленні царквы Раства Багародзіцы ў Мураванцы пачалі восенню 2022 года. Гэта адзін з нямногіх у Беларусі аб’ектаў, уключаных у папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Знішчэнне дрэваў - тэндэнцыя часу

Многія каментатары допіса пра Мураванку адзначылі тэндэнцыю да спілоўвання дрэваў на могілках і каля рэлігійных пабудоў у розных частках Беларусі. У прыклад прыводзілі знішчаныя дрэвы каля касцёла Святога Іосіфа ў вёсцы Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна, касцёл Святога Казіміра ва Уселюбе.

Усе дрэвы, у тым ліку жывую 300-гадовую сасну, якой хацелі надаць статус помніка прыроды, вясной 2024 года спілавалі на могілках вёскі Навасёлкі-2 Лідскага раёна. Шырокі розгалас атрымала знішчэнне здаровых 300-гадовых дубоў у аграгарадку Ахова пад Пінскам. Дырэктара мясцовага Дома культуры, які спрабаваў уступіцца за дрэвы, арыштавалі на 15 сутак.

«Живу в соседней Литве и тут вековые деревья всячески оберегают, подвязывают тросами, чтобы непогода не поломала, защищают ствол рейками и т. д. И только в РБ приходит запросто дядя с пилой и срезает все. В жилых дворах пеньки, вокруг памятников пустота. И такая же пустота внутри людей, кто это делает», — напісаў адзін з каментатараў. У Чэхіі таксама ашчадна ставяцца да дрэваў, адзначыў іншы.

У Гродзенскай вобласці плануюць актыўней выдаляць дрэвы

У Гродзенскай вобласці плануюць «сумесную работу з леснікамі і ЖКГ па своечасовай ацэнцы стану дрэў». «Каб ураган не зламаў іх і не паклаў камусьці на машыну або на дах, іх трэба ўбраць прэвентыўна, — сказаў Уладзімір Каранік у пачатку верасня. — Гэта не значыць, што трэба ўбраць усе дрэвы старэйшыя за пэўны ўзрост, размова ідзе аб іх стане. Відавочна небяспечныя, аварыйныя дрэвы, па-за залежнасцю ад таго, колькі ім гадоў, павінны быць выдаленыя. Гэта датычыцца населеных пунктаў, прасек, па якіх праходзяць лініі электраперадач».

Паведамленні пра планы выдалення дрэваў у апошнія месяцы рэгулярна з’яўляюцца ў раздзеле грамадскіх абмеркаванняў на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Фармулёўка ва ўсіх выпадках адна — «замінаюць эксплуатацыі будынка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025