Праз рамонтныя працы пункты прыпынку “Плошча Савецкая” ў абодва бакі перанясуць, транспарт будзе спыняцца ў іншым месцы.
Пункты прыпынку зменяць месца больш чым на месяц: з 9.00 гадзін 30 верасня да 17.00 гадзін 5 лістапада 2024 года, інфармуе Гродзенскі аператар пасажырскіх перавозак.
- Прыпынак “Плошча Савецкая” з боку гандлёвага дома “Баторыя” пераносяць да паркоўкі гатэля “Нёман”.
- Прыпынак “Плошча Савецкая” з боку плошчы, у напрамку Старога моста пераносяць да паркоўкі гатэля “Сямашка”.
Работы праводзіць КУП “Рамбудаўтадар”.
Чытайце таксама:


