Навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку «Карона». Улады прапаноўвалі яму «гауно вазіць»

Былы палітвязень і блогер Вадзім Ермашук уладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона». Раней ён спрабаваў знайсці працу праз Цэнтр занятасці - яму прапаноўвалі цяжкую фізічную працу, якой пасля аперацый Вадзім не можа зарабляць.

Рэдакцыя Hrodna.life зрабіла матэрыял на адкрытых крыніцах і не звязвалася для яго з самім блогерам. Мы зрабілі яго, каб паказаць, з чым сутыкаецца былы палітвязень, які застаецца ў Беларусі.

Вадзім працуе ў краме Street Style на рынку «Карона». Ён кліча да сябе па пакупкі жанчын усіх узростаў. «Хачу ўжо ўключыць гэтага стыліста. Fashion is my profession. Дзяўчынкі, буду вельмі рады вас бачыць», — сказаў ён. Да затрымання ён працаваў на тым жа рынку, але ў іншым павільёне. Яго закрылі.

Пасля вызвалення Вадзім правёў шмат часу на бальнічных. Ён падаў заяву на дапамогу ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам. Паводле яго, яму павінны даць 200−250 рублёў. Блогер збіраўся выдаткаваць іх на лячэнне зубоў пасля калоніі.

У Цэнтры занятасці ж яму прапаноўвалі працу ў заапарку: па выразе Вадзіма — «гауно вазіць». Улічваючы, што мужчына перанёс некалькі аперацый праз анкалогію, такая праца яму не пасуе. Таксама Вадзім павінен адзначацца ў мясцовым РАУС як адбылы пакаранне. Улады прымусілі яго здаць пэўную колькасць макулатуры. Ермашук здаў, а пасля распавёў у сторыс, колькі грошай за гэта атрымаў — яму хапіла на цыгарэты і некалькі сасісак.

Вяртанне да блогінгу

Перыядычна ў блогера ёсць згадкі мясцовага бізнэсу — магчыма, гэта рэклама. Сам ён прызнаецца, што перастаў разумець Instagram пасля таго, як не карыстаўся ім тры гады.

«Я, напэўна, нейкі калгаснік стаў у Instagram або што. Я проста паказваю сябе, паказваю, як я жыву, чым я займаюся. А цяпер, я гляджу, нейкія там модныя трэнды. Модныя там усе, такія нейкія відзюшкі пілуюць. Але я не бачу там людзей. Я бачу там нейкіх робатаў, якія паўтараюць за кімсьці нешта. А чаму мы ўсе гонімся за нейкімі трэндамі? Гэта тыпу лайкі набраць ці што? Усё ж такі, мне здаецца, Instagram створаны, каб рэалізаваць чалавека, паказаць яго магчымасці, якасці і здольнасці. І галоўнае, каб чалавека цікава было глядзець, а не задаваны трэнд кімсьці».

Таксама ён сказаў, што не можа весяліцца і скакаць, пакуль яму балюча «ад многага, што адбываецца». А «бесіць» яго паспяховасць на «паказуху» — коучы, бізнесмены.

Таксама Вадзім распавёў, што іншыя гродзенскія блогеры яго пазбягаюць. Ён назваў пяць імёнаў. «Што я гэтым блогерам нашым гродзенскім зрабіў? Так раней быццам бы сябравалі, а цяпер проста бягуць ад мяне. Баяцца мяне».

Але ёсць і тыя, хто мае зносіны з Вадзімам і дапамагае яму. «Людзі паказваюць сябе з такога боку. Вы паверце, калі б з кім-небудзь з нашай тусоўкі — у нас было 10 чалавек — што-небудзь здарылася, я б жопу рваў. <…> А так, бачыце, яны хуценька пераабуваюцца. Але людзі заўсёды ўмеюць пераабувацца. Паглядзіце, будзе час, калі ўсе будуць пераабувацца, я ў гэтым упэўнены».

Чытайце таксама: Блогер Vadimati з Гродна выйшаў на волю

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025