Томінскі лес. Фота: grodnonews.by
Жыхары вуліц Пестрака, Перамогі і Пучкова звярнулі ўвагу на непрыемны пах. Ён быў настолькі моцным, што ўвечары немагчыма было адчыніць вокны. Крыніцу праблемы заўважыў мясцовы эколаг Яўген Філімонаў - высетлілася, што ўся справа ў паляне Томінскага лесу.
Па словах Філімонава, скаргі на непрыемны пах у вячэрні і начны час паступалі ад гродзенцаў апошнія два тыдні. Людзі меркавалі, што прычына можа крыцца ў выкідах ад мясцовых прадпрыемстваў. Аднак калі некаторыя жыхары заўважылі чорныя слупы дыму, якія ідуць з Томінскага лесу, стала зразумела — крыніца паху знаходзіцца там, піша «Гродзенская праўда».
Разам з валанцёрамі Філімонаў адправіўся ў лес і выявіў «кубаметры смецця». Адчуўшы пах дыму, людзі рушылі далей і выйшлі на паляну з патушаным вогнішчам. Там жа знаходзіліся каністры з бензінам і адпрацаваным алеем.
— Там былі канапы, тумбачкі, адзенне, разбітыя бутэлькі і нават выкарыстаныя шпрыцы з іголкамі. Карціна, вядома, страшная. Прыкладна за 50 метраў ад гэтага месца праходзіць дарожка, дзе гуляюць дзеці, жанчыны з вазкамі. Што будзе, калі нехта з іх натрапіць на звалку і яе насельнікаў? — адзначыў гродзенец.
Чытайце таксама: Вада ў Гараднічанцы стала белай: сцёкі злівалі ў Нёман. У чым прычына і наколькі ўсё кепска?
На паляне часта знаходзіліся людзі з «нізкай сацыяльнай адказнасцю». Па словах кіраўніка ўчастка лясгасу Андрэя Лубіна, раней гэтыя людзі «палілі правады, а цяпер узяліся за гуму». Як справіцца з праблемай, Лубін не ведае.
Як правіла, медныя правады паляць для таго, каб у пункце прыёму металу іх прынялі па больш высокай цане. Неачышчаную медзь таксама прымаюць — толькі яна адразу падае ў цане.
У аддзяленні міліцыі Кастрычніцкага РАУС «Гродзенскай праўдзе» распавялі, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў рэгулярна патрулююць лясны масіў і прылеглыя да яго тэрыторыі.
Чытайце таксама: Памятаеце пах гару і смугу ў Гродне? Знайшлі верагодную прычыну
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…