“Хайповы” дубайскі шакалад дайшоў да Гродна. Дзе яго шукаць у нашым горадзе, распавялі ў TikTok. За яго прыйдзецца аддаць у пяць разоў даражэй за звычайны — 65 грам каштуе 15 рублёў.

“Сам шакалад лагодны, фісташкавая паста ў меру салодкая і прыемна храбусціць. Па смаку нагадвае халву, у прынцыпе, смачна”, – апісалі шакалад у TikTok.

Знайшлі яго ў кавярні MyLoverBerry па адрасе Кірава, 3. Раней у той кавярні ўвялі кубачкі для тых, хто не можа вызначыцца.

@zatestil_grodno

Хайповый дубайский шоколад уже в Гродно! 🍫 💸65г – 15 byn 📍Myloverberry, ул. Кирова, 3 А вы хотели бы попробовать?

♬ оригинальный звук – Zatestil_grodno

“Дубайскі” шакалад складаецца з непасрэдна шакаладу і начыння – тэсту катаіфі і фісташкавай пасты. Ён стаў папулярным дзякуючы сацсеткам. Купіць яго можна і на Wildberries. 300 грам шакаладу абыйдзуцца беларусу ў 77 рублёў. Дастаўку прыйдзецца чакаць два тыдні. Больш варыянтаў на Ozon – ад 6 да 100 рублёў.

Можна прыгатаваць шакалад самому. На кулінарных рэсурсах ужо з’явіліся рэцэпты. Таксама пакрокавы рэцэпт паказваюць блогеры ў сацсетках. Спецыяльнае цеста катаіфі для гэтага шакаладу можна купіць на маркетплейсах. На Ozon 500 грам абыдуцца ў 27 рублёў, на Wildberries яно скончылася.