Навіны

У Гродне пройдуць канцэрт і экскурсія па горадзе часоў Тызенгаўза

Музей у Новым замку рыхтуе незвычайрнае мерапрыемства — наведнікі змогуць пражыць «Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза».

Імпрэза пачнецца 5 кастрычніка ў 17.00.

У праграме мерапрыемства:

  • тэатралізаванае прадстаўленне «З вуснаў Антонія Тызенгаўза»;
  • канцэрт «Шэдэўры барока» (ансамбль старадаўняй музыкі ДУК «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла»;
  • пешаходная экскурсія з наведваннем канцэрта арганнай музыкі ў Евангелічна-лютэранскай царкве Св.Іаана ў Гродне;
  • квэсты, настольныя гульні, тэматычныя фотазоны.

Колькасць квіткоў абмежаваная, падкрэсліваюць у музеі. Іх пачнуць прадаваць у касе Новага замка з 27 верасня. Каса працуе з 10.00 да 17.00.

Адзін дзень з эпохі Тызенгаўза пройдзе ў Гродне: афіша. Крыніца: Instagram музея

Квіток з канцэртнай праграмай «Шэдэўры барока» будзе каштаваць 30 руб., квіток з пешаходнай экскурсіяй — 30 руб. Уваходны квіток толькі на экспазіцыю каштуе 7 руб. для дарослых і 5 руб. для школьнікаў. На мерапрыемства можна браць дзяцей, старэйшых за 10 гадоў. У дзень падзеі каса будзе працаваць даўжэй, чым звычайна: з 10.00 да 20.00

Падрабязнасці можна ўдакладніць у самім музеі па тэлефонах: 71−86−88, +375 (29) 77−66−588 (МТС), +375 (29) 614−82−35 (А1)

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025