Нямецкі ўльтраправы дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрг Дорнаў заключыў пагадненне з лідскім Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) і рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных па палітычных артыкулах, для работ на сваёй цыбульнай плантацыі пад Лідай. Ім плацілі каля 20 рублёў за дзень. Палітык асабіста правяраў працу палітвязняў, расказвае Reform.news.
ТАА «Цыбулька-Бел», якое належыць нямецкаму палітыку, зарэгістравана ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна і займаецца вырошчваннем гародніны. Высветлілася, што «Цыбулька-Бел» падпісала дагавор падраду з Лідскім ЦІП і пастаўляла зняволеных для працы на гаспадарцы. Пра гэта Reform.news расказаў Андрэй (імя зменена), які ў лютым 2024 атрымаў 15 сутак арышту за лайкі ў сацсетках. З яго словаў, работа не была прымусовай, а заробленыя грошы ішлі ў кошт утрымання ў ЦІП.
«Згоду на працу падпісвалі штодня. Калі брыгадзір палічыў, што затрыманы працуе добра, то яму налічваўся заробак. Лідскаму ЦІП плацілі 30 рублёў, затрыманым — каля 20. Цыбулю перабіралі для гандлёвай сеткі „Еўраопт“», — распавёў Андрэй, якому давялося працаваць на плантацыі палітыка.
Па словах беларуса, ён нават бачыў «нямецкага фермера» — той заходзіў у сховішча, дзе затрыманыя перабіралі цыбулю разам з нанятымі працаўнікамі. Азнаёміўшыся з фотаздымкам Ёрга Дорнаў, беларус адзначыў, што той падобны да фермера.
Па тэме: У нямецкага ультраправага дэпутата знайшлі ў Гродзенскай вобласці ферму па вырошчванні цыбулі
ТАА «Цыбулька-Бел» зарэгістравалі ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці 2 кастрычніка 2020 года. Гэта здарылася неўзабаве пасля таго, як у верасні 2020 года тады яшчэ патэнцыйны інвестар з Германіі Ёрг Дорнаў сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
Упершыню ж у магчымым удзеле нямецкага бізнесмена ў вырошчванні цыбулі пад Лідай пісалі яшчэ ў сакавіку 2020 года.
Ёрг Дорнаў нарадзіўся ў Борне, Саксонія. Яму 53 гады, ён атрымаў аграрную адукацыю і займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю. У 2016 годзе Дорнаў далучыўся да ультраправай прарасійскай партыі «Альтэрнатыва для Германіі». З 2019 года ён член саксонскага парламента і прадстаўляе парламенцкую групу АдГ па сельскагаспадарчай палітыцы. Дорнаў таксама быў членам экстрэмісцкай радыкальнай фракцыі АдГ — «Крыло».
Свой беларускі бізнес Дорнаў прыхаваў і тым самым парушыў абавязацельствы па справаздачнасці, якія мае кожны дэпутат рэгіянальнага парламента. У выніку ў жніўні 2024 года саксонскі парламент аштрафаваў яго на 20 862 еўра.
У развіцці бізнесу на тэрыторыі Беларусі Дорнаў дапамагае партнёр Юрый Куніцкі — яму належаць 50% «Цыбулькі-Бел». Зараз Куніцкі жыве ў Германіі, але ў матэрыялах нямецкіх СМІ адзначаецца, што ён «шмат гадоў працуе на расійскі і беларускі прапагандысцкі апарат». У крэдытных справаздачах у дачыненні да Куніцкага пазначана, што «дзелавыя зносіны не рэкамендуюцца».
Са снежня 2020 і па лістапад 2023 года менавіта ён быў дырэктарам «Цыбулька-Бел». Толькі пасля гэтага перыяду пасада адышла Дорнаў.
Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу…
Двухпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Рамонт у ёй выкананы ў светлых адценнях з…
З 1 студзеня 2025 года можна будзе перасякаць граніцу Беларусі ў пунктах пропуску на тэрыторыі…
У Гродне завяршаюць работы па падаўжэнні вуліцы Гаспадарчай да вуліцы Дубко. Новую дарогу зрабілі чатырохпалоснай.…
Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…
Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…