Навіны

Суд пасля рэйду па INeedHelpBY, памілаваныя, затрыманні ў Астраўцы. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі. Яе затрымалі ў рамках так званага «рэйду салідарнасці». Сярод апошняй групы памілаваных — дзевяць жыхароў Гродзенскай вобласці. У Астраўцы затрымалі чатырох чалавек. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 16 па 22 верасня.

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі TikTok-акаўнты «ilya6230», «love.belarus», «tiktooook71» і яго лагатып. Суд Ленінскага раёна Гродна — старонкі ў Instagram «Андрей Стрижак», «Libereco PHR», «БелМемы», «INeedHelpBY». Суд Гродзенскага раёна — YouTube-канал «ВЕСТОЧКА».

Палітзняволеную Аксану Лепко асудзілі на тры гады калоніі

У Гродзенскім абласным судзе 20 верасня скончыўся судовы працэс над палітзняволенай Аксанай Ляпко паводле ч. 2 і ч.1 арт. 361−4 «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў 50-гадовую жанчыну на тры гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Пракурор Дзяніс Корда запытваў для жанчыны 3 гады і 6 месяцаў калоніі.

Як вядома, Аксана Ляпко затрымалі 23 студзеня 2024 года ў рамках так званага «рэйду па салідарнасці» (рэйд па сваяках і блізкім палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад INeedHelpBY).

Аксана Ляпко. Фота: «Вясна»

Памілаваныя ў Гродзенскай вобласці

Жыхароў Гродзенскай вобласці памілавалі апошнім указам 16 верасня. Сярод іх — Аляксандр Пастэрняк, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў, Аляксандр Рукойць, Дзмітрый Кушалевіч, Алег Завадскі, Віталь Санько, Віталь Цыдзік і фігурантка «справы Аўтуховіча» Ірына Гарачкіна.

«Экстрэмізм» у Астраўцы

З 10 па 16 верасня ў Астраўцы выявілі чатыры падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы. Пра гэта мясцовыя міліцыянты паведамілі ў сваёй справаздачы, заўважыла «Гарадзенская праваабарона». «Экстрэмізм» зноў апынуўся на першым месцы па парушэннях.

Бюджэтнікаў Гродзенскай вобласці пытаюцца пра сваякоў за мяжой

Ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны збіралі звесткі пра сваякоў за мяжой. Па непацверджанай інфармацыі Telegram-канала «Суды, задержания. Гродно и область», тых, хто пазначаў звесткі пра сваякоў за мяжой, выклікаюць у КДБ.

У Гродне на Савецкай пройдзе праваслаўны фестываль. Яго арганізуе манастыр, які падтрымлівае вайну

З 21 верасня па 1 кастрычніка ў Гродне пройдзе праваслаўны фестываль «Радасць». Асноўнай пляцоўкай правядзення будзе Савецкая плошча. Фестываль арганізоўвае Свята-Елісавецінскі манастыр, які вядомы сваёй падтрымкай расійскага войска ў агрэсіі супраць Украіны.

Падрыхтоўка да фестывалю. Крыніца фота: NewGrodno

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда

ТАА «Флагман М’юзік» не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі Вольгі Бондаравай. Кампанія абскардзіла рашэнне суда. Новае пасяджэнне пачалося 18 верасня ў тым жа эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Суд пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі без змены.

Вольга Бондарава і Дзім Дзімыч. Калаж Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025