Драмтэатр у Гродне. Фота: Hrodna.life
«Вы не просили, но я покажу: что сушит моя соседка на фоне драмтеатра в Гродно», — з такім подпісам карыстальніца TikTok выклала шэраг фота. На іх сапраўды відаць, як бялізна і футболкі сушацца на фоне будынка драмтэатра. Відэа набрала 80 000 праглядаў і 5000 лайкаў.
Каментатары падзяліліся на некалькі груп. Хтосьці спрабаваў вылічыць, дзе жыве суседка дзяўчыны і ці не пастаноўка фота. Хтосьці - здзіўляўся: «Ну і што цяпер, у мокрых трусах хадзіць?», калі жывеш ля драмтэатра. Хтосьці - лаяў дзяўчыну за тое, што яна падглядвае за чужым жыццём.
Аўтары e-petitions.by удакладнілі ў юрыста, што варта ўлічваць.
Сушка бялізны ля будынкаў. Калі бялізна сушыцца на прыватнай тэрыторыі і не перашкаджае вонкаваму выгляду будынка, гэта не з’яўляецца парушэннем. Але калі гаворка ідзе аб шматкватэрных дамах або дварах з публічным доступам, могуць быць устаноўлены абмежаванні. У некаторых выпадках павінны быць прадугледжаны спецыяльна адведзеныя месцы для сушкі з сушылкамі.
Балконы і помнікі архітэктуры. Калі дом адносіцца да архітэктурных помнікаў або знаходзіцца ў прэстыжных раёнах, такіх як праспекты і плошчы, на выкарыстанне гаўбцоў могуць накладвацца абмежаванні. Гэта тычыцца ўстаноўкі сушылак, антэн, шклення і нават складавання рэчаў. У спальных раёнах такіх строгіх абмежаванняў няма, але любыя знешнія змены патрабуюць ўзгаднення.
Хто сочыць за выкананнем правілаў. Парушэнні могуць фіксаваць як работнікі камунальных службаў, так і супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Чытайце таксама: У Гродне можа з’явіцца новая гісторыка-культурная каштоўнасць. Гэта пабудова савецкага перыяду
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…