Ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны збіралі звесткі пра сваякоў за мяжой. Па непацверджанай інфармацыі Telegram-канала «Суды, задержания. Гродно и область», тых, хто пазначаў звесткі пра сваякоў за мяжой, выклікаюць у КДБ.

Раней падобныя звесткі запрошвалі на дзяржпрадпрыемствах і ў сістэме аховы здароўя. Работнікам раздавалі анкеты, у якіх пыталіся:

  • роднасныя сувязі за мяжой (прозвішча, імя, грамадзянства, месца пражывання, месца працы або вучобы і тд);
  • наяўнасць замежнага грамадзянства/віду на жыхарства/карты паляка;
  • кантакты з асобамі, якія пражываюць за мяжой (прозвішча, імя, грамадзянства, месца пражывання, месца працы або вучобы і тд).

У выпадку адмовы ў запаўненні анкеты пагражаюць звальненнем. Верагодна, анкетаванне закранула не толькі Гродзенскую вобласць.

Чытайце таксама: Удалы пошук бацькi па ДНК і радавод да дзявятага калена. Як беларусы знаходзяць інфу пра продкаў (бонус — лайфхакi, з чаго пачаць)