Фантан у парку Жылібера ў Гродне. Фота з архіва Hrodna.life
У Гродне з’явіўся новы спосаб ачысткі фантанаў. Раней супрацоўнікі прадпрыемства «Гарсвятло» злівалі ваду і ўручную прыбіралі смецце ў фантане. Толькі на адзін фантан сыходзіла пяць дзён.
«З пакупкай новага падводнага пыласоса працэс уборкі стаў прасцей і хутчэй. Прынцып працы такі ж, як і ў звычайных пыласосаў: смецце разам з вадой засмоктваецца і зліваецца ў каналізацыйны калодзеж», — піша «Гродна Плюс».
Цяпер праца займае паўгадзіны. Таксама можна эканоміць ваду — амаль 350 літраў з усіх фантанаў у месяц.
На самай справе гэта звычайны водны пыласос, якім чысцяць басейны. На ozon.by яго можна купіць за 200−300 рублёў.
«Те на дачах бассейны пылесосом чистим уже лет 5, а тут только купили ?😮» — здзіўляецца карыстальнік у каментарах у Instagram.
Чытайце таксама: Будаўнічая тэхніка на Урублеўскага: пачалі дэмантаж чашы былога фантана
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…