Навіны

Улады Гродна адказалі на скаргу наконт платных парковак: усё законна, змен не будзе

Жыхары новабудоўлі на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 57 абурыліся, даведаўшыся, што за парковачныя месцы каля дома трэба будзе даплаціць па $ 2000. Да спрэчкі далучыўся Гродзенскі гарвыканкам і патлумачыў: усё па законе, і абурэнне выклікае толькі ў гродзенцаў. У Мінску, напрыклад, практыка продажу парковачных месцаў даўно лічыцца нормай.

Інфармацыю аб неабходнасці даплаты за парковачныя месцы не агучылі ні на этапе будаўніцтва, ні пры куплі кватэр, сцвярджаюць жыхары. А ўсталяваныя на ўездзе шлагбаумы не дадуць пад’ехаць да дома аварыйна-выратавальным службам.

Уладальнікі звярнуліся да мясцовых улад з афіцыйным запытам, каб праверыць законнасць дзеянняў забудоўшчыка. Вынікам стала сустрэча з удзелам забудоўшчыка, незадаволеных жыхароў і прадстаўнікоў гарадскога ўпраўлення архітэктуры і землеўпарадкавальнай службы.

Шлагбаумы дэмантуюць, доступ да парковак абмяжуюць

«Дадзены момант з’яўляецца цалкам законным. Падстаў нешта адмяняць няма. Што тычыцца пад’езда пад шэраг пад’ездаў, гэтае пытанне вырашана забудоўшчыкам. Ёсць дамоўленасць, што шлагбаумы будуць адключаныя і дэмантаваныя. На парковачных месцах будуць устаноўлены запорныя прылады для карыстання асабіста таго, хто набудзе дадзенае парковачнае месца», —
сказаў у эфіры тэлеканала «Гродна Плюс» Дзяніс Конан, начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Продаж месцаў для паркоўкі ў новабудоўлях — з’ява новая для Гродна. Аднак у іншых гарадах, напрыклад у Мінску, гэта даўно стала звыклай практыкай і не выклікае вялікага абмеркавання. Пры гэтым у доме па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 57, ужо прададзена палова парковачных месцаў, паведамілі ва ўпраўленні архітэктуры горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025