Стваральнікі новай арт-калекцыі Mark Fomelle «Магія выцінанкі» натхняліся народнымі матывамі і выцінанкамі. У новую капсулу ўвайшлі актуальныя адценні сезону на версіі Pantone, сярод якіх светла-малочны, чорны і вінны колеры. Адзенне ўпрыгожана вышыўкай, друкам і нашыўкамі.
Джэмперы — ад 35 руб, штаны — ад 70 руб
Калекцыя прадстаўлена жаночымі і мужчынскімі джэмперамі — яны абыдуцца ў 35 і 75 руб. адпаведна. Футболка з вышыўкай каштуе 40 руб., а штаны — 70 руб. Таксама ў межах новай калекцыі ў крамах з’явяцца худзі на молніі, світшоты, анаракі і аверсайз футболкі.
Новая калекцыя адзення «Магія выцінанкі» ўжо даступна ў крамах Mark Formelle па ўсёй Беларусі. Таксама можна замовіць дастаўку анлайн.