Навіны

З Андрэем Мялешкам знікла сувязь, рэйс адкладаецца. Што вядома пра дэпартацыю з Грузіі гродзенскага журналіста

Больш за пяць гадзін няма сувязі з гродзенскім журналістам Андрэем Мялешкам. Да яго не дапусцілі адваката ў аэрапорце Кутаісі, дзе ён чакае дэпартацыі з непаўналетняй дачкой. Рэйс з ім і дачкой павінен быў вылецець у Варшаву ў 15.40. Так сказалі сям'і і адвакату. Яны пакінулі аэрапорт. Тады аказалася, што рэйс перанеслі на 17 верасня 00.15. Сабралі, што вядома аб дэпартацыі.

Рэйс перанеслі

Са слоў калег Андрэя, рэйс пераносілі чатыры разы. У выніку час прызначылі на 00.15 17 верасня.

Увесь гэты час з ім знаходзіцца непаўналетняя дачка. Яе таксама дэпартуюць з Грузіі. Жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі, паведамляе БАЖ.

Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўездзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькоўскім. Дзяўчынка цяжка перажывае сітуацыю, з ночы не было магчымасці яе пакарміць.

Вядома, што толькі праз шэсць гадзін Андрэю і дачцэ прынеслі гарбату і каву.

Міжнародную абарону не далі

Беларус вусна сказаў, што хоча прасіць аб міжнароднай абароне. На што ў яго спыталі: «Вы пражывалі тры гады на тэрыторыі Грузіі, чаму вы раней гэтага не зрабілі?». Мялешку адказалі, што ў яго няма магчымасці цяпер прасіць аб міжнароднай абароне, піша «Радыё Свабода».

Беларусы пікетавалі

Беларусы Раман Кісляк і Марына Зялёная выйшлі на пікет ля будынка канцылярыі ўрада Грузіі.

«Беларусы Грузіі занепакоены адносінамі да беларусаў пад час візарана, парушэннем правоў пад час падачы на Міжнародную абарону і масавых адказах у ёй», — напісалі яны.

Пікет салідарнасці з Андрэем Мялешкам. Фота Рамана Кісляка

Таксама яго падтрымліваюць у каментарах.

Праваабаронцы раяць з’язджаць

«На жаль, гэта ўжо не першы фінт уладаў гэтай краіны ў дачыненні да беларусаў. Тры гады таму адтуль выслалі беларуса з ДнЖ, прышоўшы па яго ўначы. Ягоную сям’ю не ўпусцілі з Турэччыны, калі тыя «абнуляліся». Я ведаю чалавек дзесяць, якіх па вяртанні рэгулярна затрымліваюць у аэрапортах на гадзіны. Ніводнаму беларусу Грузія не дала палітычны прытулак, часта спасылаючыся на артыкул аб нацбяспецы. Калі ў вас сканчаецца пашпарт, атрымаць дакумент падарожжа для іншаземцаў амаль нерэальна.

Таму ў тых, хто там жыве, ёсць выбар:

1. Спакойна планаваць пераезд у краіну з больш адэкватнай палітыкай у дачыненні да беларусаў

2. Чакаць на дэпартацыю", — напісаў сузаснавальнік ініцыятывы BY_help Аляксей Лявончык.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні…

21 студзеня 2025

«Паходу я раблюся бамжом». У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць у Беларусі

Пра арышт кватэры блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук даведаўся з паведамлення Следчага камітэта. Ён размясціў…

21 студзеня 2025

У Гродне зменшылі страўнік пацыенту вагой 180 кг: аперацыя прайшла як майстар-клас

У Гродзенскай універсітэцкай клініцы правялі майстар-клас для медыкаў, часткай якога стала аперацыя па памяншэнні страўніка…

21 студзеня 2025