Навіны

250 адміністратывак за падпіску на Руслана Кулевіча завялі толькі ў адным раёне Гродна

Гродзенцаў працягваюць судзіць за падпіскі на сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра гэта журналіст распавёў у інтэрв'ю Hrodna.life. Толькі ў адным раёне горада ёсць 250 адміністрацыйных спраў.

«Прыйшла інфармацыя, што 250 чалавек па Ленінскім раёне Гродна судзілі. І я бачу, як масава людзі адпісваюцца ад мяне і чысцяць перапіску. Ну, гэта сумна, але людзей разумею. Гэта мая аўдыторыя, над якой я, можна сказаць, усё жыццё працаваў. Калі я ад’язджаў у эміграцыю, у Instagram у мяне 16 тысяч было. Цяпер — 9 тысяч», — распавёў ён.

Рэдакцыя Hrodna.life паразмаўляла з Русланам Кулевічам да яго чацвёртай гадавіны эміграцыі. Журналіст распавёў, што на яго сацсеткі падпісаныя сілавікі, а беларусы, якія вяртаюцца на радзіму, баяцца з ім фатаграфавацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025