Навіны

Білеты амаль раскупілі: у Гродне пройдзе IV фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам» (праграма)

З 18 па 22 верасня ў Гродне пройдзе IV міжнародны фестываль тэатраў лялек «Лялькі над Нёманам». У гэтым годзе ў ім прымуць удзел тэатры з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Казахстана. У рамках фестывалю пакажуць 14 спектакляў. Білетаў на паказы для дарослых ужо амаль не засталося.

Фестываль адкрые спектакль для дзяцей «Гуси-лебеди» (Алматы, Казахстан) 18 верасня ў 12.30 на камернай сцэне. У 16.00 пачнецца традыцыйнае шэсце акцёраў тэатраў па Савецкай вуліцы Тэатра лялек, піша Sputnik. Пасля гэтага пакажуць спектакль для дарослых «Гертруда — Дании краса и королева, и этот, как его принц Гамлет…» (Разань, Расія).

Беларусь на фестывалі прадставяць тэатры з Мінска, Брэста, Магілёва і Гродна. Узбекістан і Казахстан прымуць удзел у фестывалі ўпершыню. З Расіі прыедуць тэатры з сямі гарадоў - ад Санкт-Пецярбурга да Сахаліна. Усяго будзе каля 150 удзельнікаў.

Праграма фестываля «Лялькі над Нёманам»

18 верасня

  • 12.30, камерная сцэна — «Гуси-Лебеди», 3+ (Алматы, Казахстан). Рэжысёр Антон Зайцаў.
  • 17.00 — «Гертруда — Дании краса и королева, и этот, как его, принц Гамлет…», 16+ (Разань, Расія). Рэжысер Алег Жугжда.

19 верасня

  • 13.30 — «Дикие лебеди», 6+ (Брэст, Беларусь). Рэжысёр Д.Нуянзін.
  • 15.30 і 17.30 (камерная сцэна) — «Декамерон», 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Чакчы Фраснокерс.
  • 19.30 — «Саквояж доктора Чехова» (Мурманск, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Васільеў.

20 верасня

  • 12.30 — «Умная собачка Соня», 6+ (Мінск, Беларусь). Рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг.
  • 18.00 (камерная сцэна) — «Небольшая история», 12+ (Арэнбург, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык Вадзім Смірноў.
  • 20.00 — «Антигона», 16+ (Санкт-Пецярбург, Расія). Рэжысёр Алег Жугжда.

21 верасня

  • 12.00 — «Необыкновенный мир кукол», 2+ (Ташкент, Узбекістан). Аўтарская ідэя і рэжысёр Хотам Ахунаў, Мафтуна Ігамназарава.
  • 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) — «Красная Шапочка, рассказанная братьями Гримм» 0+ (Магілёў, Беларусь). Рэжысёр Ігар Казакоў.
  • 18.00 — «Авиатор», 12+ (Казань, Расія). Рэжысёр Ільгіз Зайніеў.

22 верасня

  • 10.00 і 12.00 — «Муха-Цокотуха», 3+ (Волагда, Расія). Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Амір Ерманаў.
  • 14.00 і 16.00 (камерная сцэна) — «Сампо-Лопаренок», 6+ (Сахалін, Расія). Рэжысёр-пастаноўшчык — Рыгор Лайко.
  • 17.30 — «яЖпринцесса», 16+ (Гродна, Беларусь). Рэжысёр і мастак Валерый Карышаў.

Білеты на фестывальныя спектаклі практычна раскуплены. Білеты на спектаклі для дарослых каштуюць ад 37 да 45 рублёў. На дзіцячыя — 12−15 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025