Планавы рамонт цепласетак у Гродне ўжо завяршылі, але перад пачаткам ацяпляльнага сезона энергетыкі хочуць праверыць трубаправоды яшчэ раз. У верасні ў некаторых раёнах гарачай вады не будзе тры дні.
З 18 па 20 верасня філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» будзе ў планавым парадку правяраць трубаправоды на цеплавыя і гідраўлічныя страты. Графік адключэння ўжо зацвердзілі і ўзгаднілі ў Гродзенскім гарвыканкаме. Гарачай вады не будзе ў раёне вуліц:
- Аульская,
- завулак Белуша 2-гі,
- Белуша (№№ 1, 19, 20Б, 22, ад № 37 і далей па няцотным баку),
- Францішка Багушэвіча,
- Вішнявецкая,
- Вішнёвая,
- Вялікая Альшанка,
- Воінаў Інтэрнацыяналістаў,
- Гая,
- Грыгаровіча,
- Гаражная,
- Ганіёнская,
- Гагарына,
- Гданьская,
- Гогаля,
- Гарнавых,
- Дамейка,
- Дарвіна,
- завулак Дарвіна,
- плошча Дзекабрыстаў,
- Дзекабрыстаў,
- Жалезная,
- завулак Жалезны,
- Чыгуначная (№ 4),
- завулак Чыгуначны (№ 34),
- Зана,
- Індурская шаша,
- Індустрыяльная,
- Кутузава,
- Крылова,
- Чырвонагвардзейская,
- Кабяка,
- праспект Кляцкова,
- Каўбасіно,
- праспект Касманаўтаў (№№ 74,74Б, 83),
- Крамко,
- Уладзіміра Караткевіча,
- Лідская (акрамя №№ 1,3,3а, 5),
- Лялевеля,
- Лізы Чайкінай,
- Магістральная (№№ 12А, 14,16,18,20,24),
- Манюшкі (№ 1),
- Міра,
- Напалеона Орды,
- Новакастрычніцкая,
- Абухава (№ 15,38,40),
- Агінскага,
- Айчынная,
- Аб’язная,
- Агародная,
- Акульная,
- Перамогі,
- завулак Перамогі,
- Паповіча,
- завулак Паповіча,
- Пястрака,
- пасёлак Панямунь,
- Панямуньская,
- Прыгарадная,
- завулак Прыгарадны,
- Прагулачная,
- Прамысловая,
- праспект Румлеўскі,
- Рагачоўскага,
- Рэпіна,
- Савецкіх Пагранічнікаў,
- Суворава,
- Сакольская,
- Сельская (№ 5),
- Сыракомлі (№ 4),
- Сакалоўскага (№ 24),
- Садакова,
- Славінскага,
- Стралковая,
- Саломенкаўская,
- Соламавай,
- Скідзельская шаша,
- Томіна,
- Транспартная,
- Цітова,
- Шчадрына,
- Фамічова,
- Фурсенка,
- Хімікаў,
- Цэнтральная,
- завулак Паўднёвы,
- Паўднёвая,
- праспект Янкі Купалы,
- Якуба Коласа (№ 1),
- пасёлак Фабрычны (Волкава, завулак Маладзёжны, Бажоры, Гродзенская, Льва Бакста),
- мікрараён «Альшанка»,
- Фолюш,
- мікрараён «Фолюш»,
- в/ч «Фолюш»,
- Яснапольская.
Прадпрыемства папрасіла прабачэння ў гараджан за нязручнасці. Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 8−0152−680 633.
Навошта праводзяць выпрабаванні зараз?
Такія праверкі трубаправодаў на цеплавыя і гідраўлічныя страты праводзяць усяго адзін раз у пяць гадоў.
За некалькі дзён праверкі энергетыкі збіраюць усю важную інфармацыю і вызначаюць фактычныя цеплавыя страты і гідраўлічныя характарыстыкі трубаправодаў. Падчас летніх рамонтаў такія выпрабаванні праводзіць нельга: забаронена сумяшчаць гідраўлічную апрасоўку і выпрабаванні на цеплавыя і гідраўлічныя страты.
Чытайце таксама: