Навіны

У Гродне адкрылася дастаўка паназіяцкай кухні SOY

Установа SOY у Гродне адкрылася 3 верасня. З гэтага дня пачалі прыём заказаў. Праект называе сябе першым прафесійным паназіяцкім рэстаранам дастаўкі ежы. Уладальнікі сцвярджаюць, што яны адзіныя ў Гродне выкарыстоўваюць менавіта японскі рыс. Каментатары пішуць, што нажы шэфа кажуць аб майстэрстве.

«Паназіяцкі свет смакаў, інтарэсаў і прыгажосці. Мы прыехалі здзіўляць, радаваць і адкрываць для вас дарогі ў свет прафесійнай і якаснай культуры ежы. І гэта цяпер не пра рысавыя рулеты з тварагом ўнутры і пахам рыбы звонку. Сапраўдныя аматары і знаўцы сушы ніколі не застануцца абыякавыя да нашых страў», — напісалі ў SOY.

Ва ўстанове можна замовіць урамакі, роллы макі, пакеболы, нігіры сушы, гункан сушы, фірмовыя стравы, сэты і напоі.

Таксама можна замовіць розныя віды пасола (кансервавання — Hrodna.life) — толькі са свежай астуджанай рыбы.

Час працы — з 10.00 да 22.00. Сярэдні цэннік — 20−30 рублёў. Закускі абыдуцца ў 5−15 рублёў.

Кошт дастаўкі залежыць ад раёна горада. Даражэй яна абыдзецца ў Тарусічы, Грандзічы і Зарыцу. Ёсць зніжкі на першы заказ і за водгук.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрылася ўстанова з безлімітам напояў

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025