Установа SOY у Гродне адкрылася 3 верасня. З гэтага дня пачалі прыём заказаў. Праект называе сябе першым прафесійным паназіяцкім рэстаранам дастаўкі ежы. Уладальнікі сцвярджаюць, што яны адзіныя ў Гродне выкарыстоўваюць менавіта японскі рыс. Каментатары пішуць, што нажы шэфа кажуць аб майстэрстве.
«Паназіяцкі свет смакаў, інтарэсаў і прыгажосці. Мы прыехалі здзіўляць, радаваць і адкрываць для вас дарогі ў свет прафесійнай і якаснай культуры ежы. І гэта цяпер не пра рысавыя рулеты з тварагом ўнутры і пахам рыбы звонку. Сапраўдныя аматары і знаўцы сушы ніколі не застануцца абыякавыя да нашых страў», — напісалі ў SOY.
Ва ўстанове можна замовіць урамакі, роллы макі, пакеболы, нігіры сушы, гункан сушы, фірмовыя стравы, сэты і напоі.
Таксама можна замовіць розныя віды пасола (кансервавання — Hrodna.life) — толькі са свежай астуджанай рыбы.
Час працы — з 10.00 да 22.00. Сярэдні цэннік — 20−30 рублёў. Закускі абыдуцца ў 5−15 рублёў.
Кошт дастаўкі залежыць ад раёна горада. Даражэй яна абыдзецца ў Тарусічы, Грандзічы і Зарыцу. Ёсць зніжкі на першы заказ і за водгук.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрылася ўстанова з безлімітам напояў