Навіны

Укусаў стала больш на траціну, энцэфаліту — у два разы. Расказалі статыстыку па кляшчах на Гродзеншчыне

Па медыцынскую дапамогу з-за ўкусаў кляшчоў у Гродзенскай вобласці з пачатку 2024 года звярнулася больш за 5000 чалавек. Гэта на 30% больш, чым у мінулым годзе. Найчасцей людзі звярталіся да ўрачоў у чэрвені. Траціна з укушаных — дзеці. Але інфіцыруюцца энцэфалітам часцей за ўсё пажылыя людзі.

У верасні трэба рыхтавацца да павышэння колькасці кляшчоў

У параўнанні з мінулым годам колькасць укусаў вырасла на 30%. Колькасць захворванняў клешчавым энцэфалітам вырасла ўдвая. Узровень інфіцыравання лайм-барэліёзам застаўся на леташнім узроўні.

Згодна са статыстыкай Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, часцей за ўсё інфіцыруюцца людзі старэйшага ўзросту — ад 50 да 60 гадоў, якія не вакцынаваліся ад энцэфаліту.

У Цэнтры адзначылі, што ў верасні трэба рыхтавацца да павышэння колькасці кляшчоў — гэта звязана з жыццёвым цыклам паразітаў і ўмовамі надвор’я. Агулам спецыялісты ацэньваюць сітуацыю з кляшчамі ў краіне як напружаную.

Гродна ў топе па колькасці ўкусаў

Найбольшая колькасць зваротаў рэгіструецца ў Гродне і Гродзенскім раёне — 3,6 тыс. з агульных 5,5 тыс. па вобласці. Шмат зваротаў таксама ў Ваўкавыскім і Астравецкім раёнах. Спецыялісты адзначаюць, што частата ўкусаў звязана не з павышанай колькасцю кляшчоў у дадзеных раёнах, а з вялікай шчыльнасцю насельніцтва.

Зоны адпачынку ў Скідзелі апрацуюць ад паразітаў

Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі плануе правесці супрацькляшчовыя апрацоўкі ў парках і скверах Скідзеля. Апрацоўкі адбудуцца 11 верасня ў парках па вуліцы Леніна, скверы на вуліцы Кірава, а таксама ў зоне адпачынку па перыметры сажалкі каля вёскі Сухаўляны. Агульная тэрыторыя апрацоўкі — больш за сем гектараў. Прэпарат захавае сваё ўздзеянне на кляшчоў на працягу 1,5 месяцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025