На пляцоўцы на Вялікай Траецкай, паміж пажарнай часткай і сінагогай, распачаліся рамонтныя работы — зараз там аднаўляюць пакрыццё.
Падчас рамонта на пляцоўцы плануюць засыпаць ямы, на некаторых участках абновяць асфальт, паведамляе NewGrodno.by.
Паркоўка на Вялікай Траецкай карыстаецца попытам сярод турыстычных аўтобусаў — таму рамонт вырашылі праводзіць у буднія дні.


Вуліца Вялікая Траецкая пачала арыентавацца на турыстаў яшчэ ў 2019 годзе, калі ў Гродна актыўна прыязджалі турысты з Польшчы і Літвы ў межах бязвізавага рэжыму. Менавіта тады паркоўку ля сінагогі амаль цалкам аддалі пад турыстычныя аўтобусы. Гэта зручнае месца для гасцей горада, бо зусім побач галоўныя славутасці, у тым ліку Стары і Новы замкі.
Па тэме: Чаму на Вялікай Траецкай не з’явіўся шматузроўневы паркінг