У Гродне 5 верасня прайшла прэм’ера прапагандысцкага фільма “Культурный код”. У “Чырвоную зорку” прыйшлі вучні СШ№2 Імя В.Ю. Саяпіна, студэнты ўніверсітэтаў, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Абрамчык.

Паказ прымеркавалі да Дня народнага адзінства. “Премьера фильма в Гродно также завершилась успехом, зал рукоплескал”, – напісалі ў “Гродзенскай праўдзе”. 

Праўда, напярэдадні Hrodna.life выявіў, што на фільм увечары перад днём прэм’еры не прадалі ніводнага квітка. Перад выходнымі на суботу выкуплена толькі паўтара шэрагу ў кінатэатры “Кастрычнік”.

Руслан Абрамчык захапіўся фільм і прапанаваў паказваць яго на ўроках у школах.