Палац гульнявых відаў спорту з’явіцца на ўездзе ў горад з боку трасы М6 побач з развязкай на Усходні мост. Плануецца, што ў комплексе будуць дзве залы: для спаборніцтваў на 2000 месцаў і трэніровачная на 500 месцаў.

Будаўніцтва прымеркавалі да 80-годдзя Гродзенскай вобласці

Будаўніцтва спарткомплексу адкладвалася некалькі гадоў запар, але напярэдадні святкавання 80-годдзя Гродзенскай вобласці ўсё ж прыступілі да працы.

«На пляцоўцы ўжо працуе тэхніка», — паведаміў Telegram-канал «Пул 4 Регион». Праўда, на фотаздымках бачна, што пакуль там з’явіўся толькі грэйдар, які раўняе грунт.

У комплексе будуць дзве залы і аквазона з басейнам

У комплексе з’явіцца спаборніцкая зала на 2000 гледачоў. Яна будзе прызначана для валейболу, баскетболу, гандболу і міні-футболу. Другая зала на 500 месцаў — трэніровачная.

Будзе ў комплексе і аквазона з 50-мятровым басейнам, саўнамі і джакузі. З’явяцца трэнажорныя і фітнес-залы, а спартыўныя збудаванні аб’екта абсталююць сістэмай для арганізацыі прамых трансляцый.

Да рэалізацыі праекта планавалі прыступіць у 2022 годзе. Тады арыенціровачны кошт памяшкання складаў 12−13 млн рублёў. Яшчэ раней, у 2020, палац спорту абяцалі пабудаваць у іншым месцы — на скрыжаванні праспектаў Купалы і Кляцкова.

Па тэме: Як змяняўся праект будучага спарткомплексу